+375 29 606-10-34 info@nabyvaj.by

«Лідскае піва» — найстарэйшая з дзеючых піваварных вытворчасцей Беларусі. Кампанія выпускае піва, квас, сідр, пітную ваду, а таксама салодкія напоі і кактэйлі.

У афармленні бутэлек «Лідскае» выкарыстоўвае як расейскую, так і беларускую мовы. Зазначаецца, што кампанія пашырае беларускую мову не толькі ў афармленні этыкетак, але і на вытворчасці.

Гатункі серый «Менскае», «Калекцыя Майстра», «ЛІДСКАЕ» аформленыя па-беларуску. Вебсайт кампаніі мае беларускамоўную, расейскамоўную і ангельскамоўную версіі. На сайце можна пазнаёміцца з гісторыяй брэнда, прачытаць пра сацыяльныя праекты, якія рэалізуе кампанія, а таксама праглядзець каталог прадукцыі.

Кантакты:
ААТ «Лідскае піва» | ОАО «Лидское пиво»
г. Ліда, вул. Міцкевіча, 32
+375 (154) 53-53-00
pivo@lidskoe.by
http://lidskae.by